Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вечар адпачынку “Пагуляем у шашкі разам”

Дата: 16 мая 2019 в 08:31
176 просмотров

     Сям’я - самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека. Сям’я - гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе.

     У дашкольных групах Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы праходзіць Тыдзень сям’і. Асабліва цікавым аказаўся вечар адпачынку “Пагуляем у шашкі разам”, які праходзіў у другую полаву дня. Бацькі з хваляваннем  сядалі за стол з шашачнай дошкай.  Тата Старука Улада прызнаўся, што апошні раз гуляў у шашкі, калі яшчэ сам вучыўся ў школе.  Дзеці з задавальненнм сачылі за тым, як дарослыя гуляюць у шашкі, і былі іх актыўнымі балельшчыкамі.

     І хаця вечар адпачынку праходзіў пасля працоўнага дня, ніхто не спяшаўся разыходзіцца, таму што сустрэча атрымалася незвычайна цёплай і сяброўскай. Гэта яшчэ раз даказвае, што такія мерапрыемствы збліжаюць дзяцей, бацькоў і педагогаў, спрыяюць стварэнню даверных адносін паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.