Традыцыйна 10 верасня ва ўстанове адукацыі стартаваў месячнік “Твой выбар – тваё жыццё!”. Асноўная мэта – фарміраванне ў навучэнцаў пазітыўнага настрою, паляпшэнне іх эмацыйнага стану. Для рэалізацыі дадзенай мэты былі запланаваны і праведзены шэраг мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел усе навучэнцы школы.Вучні I-XI-х класаў азнаёмлены з тэлефонамі экстранай псіхалагічнай дапамогі. Педагог сацыяльны абнавіла дадзеную інфармацыю на сайце ўстановы адукацыі.
12.09 ў рамках Дня спорту і здароўя прайшло спартыўнае свята "Тата, мама, я - спартыўная сям'я".
16.09 адбылася сустрэча навучэнцаў 8-11-х класаў з прадстаўніком праваслаўнай царквы – айцом Мікалаем на тэму “Каштоўнасці жыцця”.
19.09 навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце "Шчаслівыя моманты жыцця". А таксама прайшоў флэшмоб "Усміхніся жыццю - ты яму падабаешся".
26.09, у шосты школьны дзень, навучэнцы 5-10-х класаў прынялі ўдзел у майстар-класе “Пошта дабрыні”. Дружна рыхтавалі паштоўкі для віншаванняў да Дня пажылых людзей і Дня настаўніка. А для пачаткоўцаў працавала інтэрактыўная пляцоўка "Будзь самім сабою".
Дзіцячыя ўсмешкі – гэта чысціня, шчырасць, дабрыня і давер. Таму 2 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя “Падары ўсмешку”, падчас якой навучэнцы змаглі “прымерыць” на сабе вясёлые ўсмешкі і падарыць яе свайму лепшаму сябру. Усе атрымалі вялікі зарад станоўчых эмоцый. Акцыя прынесла шмат добрага настрою і, вядома, усмешак! У выніку аформілі выставу фотаздымкаў “Усміхніся свету – і ён ўсміхнецца табе”.
03.10 цімураўцы і валанцеры ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у батл-агенцтве "Добрае сэрца". Павіншавалі былых настаўнікаў з Днем настаўніка.
У бібліятэцы арганізавана выстава літаратуры "Які прыгожы гэты свет".
Інфармацыйная культура стала неад'емнай часткай агульнай культуры чалавека. Але што пад ёй маецца на ўвазе? Перш за ўсё, гэта здольнасць адбіраць якасную інфармацыю ў інтэрнэце, умець ацэньваць яе дакладнасць. Ці варта бацькам ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках? Што можна размяшчаць на сваёй старонцы, а што не? Ці трэба сачыць, якую інфармацыю на сваіх старонках “публікуюць” дзеці? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні бацькі навучэнцаў атрымалі з дапамогай анлайн-кансультацыі праз месэнджэр “Viber”.
10.10 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень спорту і здароўя.
План правядзення месячніка “Твой выбар – тваё жыццё"
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Клас |
Дата правядзення |
Адказны |
1 |
Адкрыццё месячніка “Твой выбар – тваё жыццё” |
І-ХІ |
10.09.2020 |
Рагойжа Н.А. |
2 |
Абнаўленне і распаўсюджванне інфармацыі аб тэлефонах “Даверу”, “гарачай ліній” |
ІІ-ХІ |
10.09.2020, да 16.09.2020 |
Вашкевіч Л.В. |
3 |
Гульнявыя гадзіны “Добры настрой” |
ГПД |
10.09-10.10.2020 |
Сіўко А.І. |
4 |
Відэалекторый “Жыццё – гэта шчасце, ствары яго сам!” |
10.09-10.10.2020 |
Санцэвіч Т.С. |
|
5 |
Класныя гадзіны, індывідуальныя і групавыя заняткі з непаўналетнімі, накіраваныя на фарміраванне норм неканфліктных зносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння, фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця, каштоўнасных арыентацый, а таксама аказання дапамогі ў сітуацыі дыскамфорту і стрэсу |
І-ХІ |
10.09-10.10.2020 |
Класныя кіраўнікі І-ХІ класаў, педагог сацыяльны |
6 |
Арганізацыя кансультатыўнай работы для педагогаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў |
10.09-10.10.2020 |
Вашкевіч Л.В. |
|
7 |
Бацькоўскі ўніверсітэт:
|
I-IV V-VIII IX-XI |
19.09-31.09.2020 |
Цілігузава С.В. Вашкевіч Л.В. Цілігузава М.М. |
8 |
Маніторынг сацыяльных сетак непаўналетніх з мэтай прадухілення прыцягнення непаўналетніх у групы суіцыдальнай накіраванасці, а таксама распаўсюджвання інфармацыі, якая прычыняе шкоду здароўю і развіццю дзяцей |
V-XI |
10.09-10.10.2020 |
Класныя кіраўнікі V-XI класаў |
9 |
Анлайн-кансультаванне бацькоў “Правілы бяспечных і адказных паводзін у сетцы Інтэрнэт” |
V-XI |
11.09.2020 |
Класныя кіраўнікі V-XI класаў |
10 |
Спартыўнае свята “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” (сумесна з бацькамі) |
І- XI |
12.09.2020 |
Цілігузава С.В., Грынцэвіч В.І. |
11 |
Выстава літаратуры “Які прыгожы гэты свет!” |
V-XI |
16.09-10.10.2020 |
Сіўко А.І. |
12 |
Выпуск “Прававога весніка” “Дзяцінства ў свеце права” |
да 19.09.2020 |
Вашкевіч Л.В. |
|
13 |
Конкурс малюнкаў «Шчаслівыя моманты жыцця» |
I-IV |
19.09.2020 |
Класныя кіраўнікі I-IV класаў |
14 |
Конкурс фотаздымкаў «Усміхніся свету і ён усміхнецца табе» |
V- ХІ |
да 10.10.2020 |
Класныя кіраўнікі V-XI класаў |
15 |
Сустрэча са святаром “Каштоўнасць жыцця” |
VIII-XI |
14.09.-03.10.2020 |
Рагойжа Н.А. |
16 |
Дзень добрых спраў:
|
І-ІV V-X |
26.09.2020 |
Трубчанкава Л.Я. Цілігузава М.М. |
17 |
Акцыя “Падары ўсмешку!” |
І-ХІ |
02.10.2020 |
Санцэвіч Т.С. |
18 |
Батл-агенцтва “Добрае сэрца” |
І-ХІ |
03.10.2020 |
Класныя кіраўнікі V-XI класаў, Санцэвіч Т.С. |
19 |
Распаўсюджанне сярод бацькоў і навучэнцаў памятак, буклетаў з інфармацыяй, накіраванай на прапаганду каштоўнасцей жыцця |
да 30.09.2020 |
Вашкевіч Л.В. |
|
20 |
Размяшчэнне інфармыцыі на сайце ўстановы адукацыі аб правядзенні мерапрыемстваў месячніка “Твой выбар – тваё жыццё” |
верасень-кастрычнік 2020 |
Рагойжа Н.А. |
|
21 |
Асвятленне ў сродках масавай інфармацыі аб правядзенні месячніка |
верасень – кастрычнік 2020 |
Рагойжа Н.А. |
|
22 |
Дзень спорту і здароўя:
|
І-ІV V-VIIІ ІХ-ХІ |
10.10.2020 |
Цілігузава С.В. Грынцэвіч В.І. Класныя кіраўнікі ІХ-XI класаў |
23 |
Вывучэнне самаацэнкі, сацыяметрычнага статусу навучэнцаў |
І-ХІ |
да 10.10.2020 |
Класныя кіраўнікі І-ХІ класаў |
24 |
Рэйд “Клопат” |
да 15.10.2020 |
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі, класныя кіраўнікі І-ХІ класаў |
|
25 |
Падвядзенне вынікаў месячніка “Твой выбар – тваё жыццё!” |
да 14.10.2020 |
Рагойжа Н.А. |
Баць