Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа-віктарына "Жывое ў вяках беларускае слова"

Дата: 6 сентября 2019 в 23:55
259 просмотров

           Вучні  IX-XI класаў прынялі ўдзел у падарожжы-віктарыне “Жывое ў вяках беларускае слова”. Вучні распавялі аб паходжанні і асноўных этапах станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, ролі славутых дзеячаў нацыянальнай культуры ў яе развіцці, аб мінулым роднага краю, гістарычнай і культурнай спадчыне нашага народа. Гучалі вершы аб гістарычных асобах, якія спрыялі развіццю беларускай нацыянальнай літаратурнай мовы. Завочна навучэнцы наведалі Дзяржаўную нацыянальную бібліятэку ў горадзе Мінску, Нясвіжскі замак Радзівілаў, Музей кнігадрукавання ў горадзе Полацку. У час падарожжа была арганізавана віктарына “А ці ведаеце вы?” Казначэем была абрана Жынко Н., вучаніца 9 класа, якая на працягу мерапрыемства сачыла за адказамі ўдзельнікаў, налічвала балы, калі ўсё сказанае было правільным.  Пераможцамі віктарыны сталі Вашкевіч Р., Емельянчык К., вучні 11 класа, Лябецкі У., вучань 10 класа, Сцяцко Дз., Шыпіла А., вучні 9 класа. Пераможцы зрабілі фота на памяць аб сённяшняй сустрэчы. У канцы мерапрыемства кожны прысутны сказаў, што для яго сённяшняя сустрэча.

Бясследна нішто не міне,

Гісторыю слова адродзіць,

Ты мост, па якім да мяне

Мінуўшчына ў госці прыходзіць.

                     Пятрусь Макаль.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.