Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

У школе прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход

Дата: 11 сентября 2019 в 23:35, Обновлено 15 октября 2019 в 22:58
194 просмотра

            11 верасня 2019 года адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход. Парадак дня бацькоўскага сходу ўключаў  усе ключавыя моманты арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове ў 2019/2020 навучальным годзе: прапускны рэжым, дзелавы стыль адзення, пропускі ўрокаў навучэнцамі, правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў і змены ў іх, пра значэнне рэжыму дня, гарачага харчавання ў жыцці непаўналетняга, арганізацыя пазаўрочнай занятасці навучэнцаў, у тым ліку ў шосты школьны дзень, аб парадку аплаты паслуг праз сістэму АРІП і многае іншае.
      Не засталося па-за ўвагай бацькоў пытанне аб папярэджанні процівапраўных паводзін навучэнцаў, прафілактыка шкодных звычак, наркаманіі. Асаблівы акцэнт пастаўлены на адказнасці за здзяйсненне злачынстваў з выкарыстаннем камп'ютэрнай тэхнікі, распаўсюджванне парнаграфіі, навучанне непаўналетніх культуры паводзінаў у інтэрнэце і сацыяльных сетках. Аб'ява аб акцыі «Тыдзень бяспекі», статыстыка і праблемы, выкліканыя невыкананнем мер засцярогі ў побыце, асабістай бяспекі - усё гэта было асветлена ў выступленні намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце.     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.