Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканская акцыя "Моладзь за бяспеку"

Дата: 23 сентября 2019 в 14:14, Обновлено 23 сентября 2019 в 14:24
176 просмотров

З 23 верасня па 15 кастрычніка на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку!». Яна прымеркавана да Дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. У гэтым годзе арганізацыя святкуе сваё 18-годдзе. Акцыя пройдзе ў тры этапы.
Першы этап пройдзе з 23 верасня па 1 кастрычніка. Мерапрыемствы акцыі пройдуць у дамах адзінокіх, інвалідаў, пенсіянераў, ветэранаў ВАв, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Юныя выратавальнікі акажуць дабрачынную дапамогу тым, хто сапраўды яе патрабуе. Хлопцы будуць ўсталёўваць АПА, аказваць пасільную дапамогу ў навядзенні парадку на прысядзібных участках і г.д. 1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, будуць арганізаваны масавыя мерапрыемствы прафілактычнага характару - кірмашы бяспекі і конкурсы «суперстар». Другі этап акцыі пройдзе з 2 па 9 кастрычніка. Работнікі МНС са сваімі юнымі памочнікамі наведаюць з забаўляльна-навучальнай праграмай ўстановы адукацыі і сацыяльны прытулак, раскажуць пра дзейнасць БМГАВП і пажарна-выратавальным спорце, правядуць прэзентацыю часопіса «Юны выратавальнік». А на заключным, трэцім этапе, які пройдзе з 10 па 15 кастрычніка, у кінатэатры «Спадарожнік» і Доме культуры г. Дзятлава пройдуць канцэртныя праграмы, якія будуць суправаджацца тэматычнымі конкурсамі, віктарынамі, прэзентацыямі, дэманстрацыяй тэматычных відэафільмаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.