Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” – па тэме “Беларусь - краіна міру, сяброўства і добрасуседства”

Дата: 26 сентября 2019 в 17:34, Обновлено 16 октября 2019 в 15:44
244 просмотра

     Сёння, 26 верасня, ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” – па  тэме “Беларусь - краіна міру, сяброўства і добрасуседства”.

    Навучэнцы былі азнаёмлены са зместам інфармацыйных блокаў:  «Мір, сяброўства, адзінства і згода - праўдзівыя каштоўнасці чалавецтва»,  «Беларусь - краіна яркіх спартыўных перамог», «Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць - крок у будучыню!". 

     Удзельники ток-шоу абмеркавалі  пытанні ўдзелу  Беларусі ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі. Была адзначана важнасць службы ў арміі падрастаючага пакалення юнакоў.

         На мерапрыемства была запрошана  Хілімончык Кацярына Уладзіміраўна, першы сакратар Дзятлаўскага РК ГА “БРСМ”. Першы сакратар расказала аб правядзенні II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, іх выніках, паведаміла аб важных спартыўных дасягненнях навучэнцаў раёна.

          Удзельнікі адзінага дня інфармавання даведаліся аб значымасці правядзення перапісу насельніцтва Беларусі для распрацоўкі праграмы развіцця краіны на бліжэйшае дзесяцігоддзе, былі азнаёмлены з правіламі яго правядзення.

         У завяршэнні мерапрыемства была прадэманстравана відэапрытча “Усё ў тваіх руках”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.