Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

27 верасня - Сусветны дзень турызму

Дата: 27 сентября 2019 в 00:28
202 просмотра

27 верасняСусветны дзень турызму. ва ўсім свеце адзначаецца World Tourism Day – <o:p></o:p>

У гэты дзень у 1970 г. быў прыняты Статут Сусветнай Турыстычнай Арганізацыі, што стала важным крокам у развіцці галіны.Свята адзначаецца з 1980 года. У гэты дзень праходзяць з'езды турыстаў, фэсты. Асноўная мэта свята - садзейнічаць росту разумення важнасці спартыўнага турызму і яго сацыяльных, палітычных і эканамічных каштоўнасцей. <o:p></o:p>

Сёлета Сусветны дзень турызму праводзіцца пад дэвізам: «Турызм аб’яд­ноў­вае культуры». Выбар тэмы прадыктаваны жаданнем адзначыць вялікую ролю турызму ў аб’яднанні розных сусветных культур пры дапамозе падарожжаў. Кожны год мільёны людзей падарожнічаюць па ўсім свеце і ніколі такая вялікая колькасць не наведвала так многа месцаў і не судакраналася з ін­шымі культурамі. А такое ўзаема­дзе­янне са­дзейнічае росту ўзаемапавагі і ўзаемаразумення – асноўных элементаў пабудовы мірнага свету.<o:p></o:p>

Беларусь лічыцца прывабнай для экатурыстаў з усяго свету. Тут захаваліся найбуйнейшыя ў Еўропе лясныя масівы. У краіне болей за 11 тысяч азёр і 20 тысяч рэк і ручаёў. Найвядомейшы аб’ект экатурызму — Белавежская пушча. Дарэчы, паводле афіцыйнай статыстыкі, за першае паўгоддзе сёлета Беларусь наведала каля 2 мільёнаў турыстаў.<o:p></o:p>

Турызм – самы ўражваючы занятак. Менавіта ён дорыць здароўе і выдатны настрой. А што яшчэ трэба для шчасця? Стаўшы турыстам, чалавек даказаў, што ён мужны і смелы, разумны і знаходлівы, не палохаецца цяжкасцей і здольны набыць шчасце ў яднанні з прыродай.<o:p></o:p>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.