Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя “Падарыце клопат і ўвагу старэйшаму пакаленню!”

Дата: 1 октября 2019 в 18:33, Обновлено 2 октября 2019 в 00:52
186 просмотров

     Кожны год 1 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей.

     Традыцыйна ў гэты дзень піянеры дружыны імя Ф.М.Сінічкіна, члены пярвічнай  арганізацыі ГА «БРСМ» арганізавалі і правялі акцыю «Падарыце клопат і ўвагу старэйшаму пакаленню!». У рамках акцыі яны наведалі сваіх падшэфных: адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, пажылых людзей, ветэранаў педагагічнай працы. Рабяты павіншавалі іх са святам, аказалі пасільную шэфскую дапамогу тым, хто ў ёй меў патрэбу, уручылі віншавальныя паштоўкі і кветкі.
        Мы ў неаплатным даўгу перад людзьмі старэйшага пакалення, і ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом. Вельмі важна не пакінуць іх сам-насам з праблемамі, здолець аказаць дапамогу, ды і проста падтрымаць добрым словам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.