Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень эканоміі і беражлівасці

Дата: 11 ноября 2019 в 09:04, Обновлено 13 ноября 2019 в 09:07
200 просмотров

     11 лістапада – у Міжнародны дзень энергазберажэння – ва ўстанове адукацыі стартаваў Тыдзень эканоміі і беражлівасці.

     У першы дзень тыдня прайшла інфарм-акцыя “11 лістапада – Міжнародны дзень энергазберажэння”, дзе навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення і святкавання дадзенага дня.

З гісторыі Міжнарожнага дня энергазберажэння

     Рашэнне аб заснаванні гэтага свята было прынята ў красавіку 2008 года на  міжнароднай нарадзе каардынатараў SPARE у Казахстане. А ўжо ў лістападзе 2008-га свет адзначыў першы Дзень энергазберажэння. Гэтае свята атрымала статус міжнароднага, паколькі прыняць удзел у праекце пажадалі каля 20 краін. Асноўная мэта свята — прыцягнуць увагу ўладаў і грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі. Праблема энергазберажэння нашмат глыбей, чым можа здацца на першы погляд. Эканомія энергіі дазволіць знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя.

   Энергазберажэнне адыгрывае важную ролю ў захаванні прыродных рэсурсаў. А зэканомленую энергію можна выкарыстаць і за гэты кошт знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя. Акрамя экалагічнай складаючай энергазберажэнне мае эканамічную выгоду. Мерапрыемствы па эканоміі энергарэсурсаў у 2,5 - 3 разы танней, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам такой жа колькасці зноў атрыманай энергіі.

     У рамках Міжнароднага дня энергазберажэння – 11 лістапада - у краінах свету пройдуць самыя розныя мерапрыемствы - ад практычных мер па ўцяпленні школьных класаў да вулічных акцый.

      На любой батарэйцы або акумулятары есць значок у выглядзе перакрэсленага смеццевага кантэйнера, які служыць напамінам аб тым, што іх нельга выкідваць разам з іншымі адходамі. Выкарыстаныя батарэйкі ўтрымліваюць цяжкія металы, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Адна пальчыкавая батарэйка можа атруціць 1 кубаметр глебы або 400 літраў вады.
      Перапрацоўка другасных рэсурсаў абыходзіцца значна танней, чым вытворчасць новых вырабаў з нуля. Па-першае, яна не патрабуе каласальных энергетычных выдаткаў. Па-другое, памяншаецца выкарыстанне не аднаўляльных рэсурсаў – руды, коксу, драўніны і г. д. Акрамя таго, вакол стане значна менш смецця і спецыялізаваных звалак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.