Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сустрэча навучэнцаў VIII класа з інспектарам ДАІ

Дата: 28 ноября 2019 в 16:38
158 просмотров

     На гэтым тыдні, з 19 па 30 лістапада,  Дзяржаўтаінспекцыя аддзела ўнутраных спраў праводзіць на тэрыторыі раёна прафілактычнае мерапрыемства "Час стаць прыкметным!». Найважнейшая мэта, якую ставяць перад сабой арганізатары гэтага мерапрыемства, - папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў, конных павозак, а таксама папулярызацыя выкарыстання святлоадбівальных элементаў (флікераў) у цёмны час сутак. Ва ўстанове адукацыі 28 лістапада прайшла сустрэча навучэнцаў VIII класа з інспектарам ДАІ, у час якой было актуаліаана пытанне выкарыстання ўсімі пешаходамі святлоадбівальных элементаў, іх значымасці ў захаванні жыцця і дароўя людзей.

     Інспектар адзначыў, што ў студзені-кастрычніку 2019 года на тэрыторыі рэспублікі здзейснена 2750 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 395 чалавек загінулі і 2939 атрымалі траўмы. Пры гэтым у цёмны час сутак адбылося 870 ДТЗ, у якіх 202 чалавекі атрымалі смяротныя траўмы, 833 - раненні. Ад агульнай колькасці загінуўшых у ДТЗ у цёмны час сутак 68,3% (138) складаюць такія  ўдзельнікі дарожнага руху , як пешаходы, веласіпедысты, вознікі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.