Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

23 студзеня ва ўстанове прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ"

Дата: 23 января 2020 в 15:43
159 просмотров

     23 студзеня для навучэнцаў VIII-XI класаў  у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла сустрэча па тэме “Ганарымся сваімі славутымі землякамі”.  Навучэнцы былі азнаёмлены са зместам інфармацыйных блокаў:  «Героі Беларусі »,  «Прэмія “За духоўнае адраджэнне », «Дзень беларускай навукі». На сустрэчы прысутнічалі  госці: Белаус Марыя Феліксаўна, галоўны спецыяліст Парэцкага выканаўчага камітэта, Цілігузава Марына Мар’янаўна, старшыня пярвічнай арганізацыі “Чырвоны крыж”.

         У час сустрэчы   старшакласнікі даведаліся аб тых людзях, якія былі ўдастоены ганаровага звання “Герой Беларусі”,  разам з гасцямі паспрабавалі выказаць сваё меркаванне наконт слоў  М. Горкага ” В жизни всегда есть место подвигам…”, паразважалі над пытаннем,  ці можна  здзейсніць подзвіг у наш час.

         Пры абмеркаванні наступнага пытання – прэмія за духоўнае адраджэнне – навучэнцы даведаліся аб людзях і калектывах, якія атрымалі дадзеную высокую ўзнагароду і за якія дасягненні. У час абмеркавання пытання “Дзень дзень беларускай навукі” было адзначана, што сёння беларускай навуцы адводзіцца ключавая роля ў пабудове эканамічных ведаў. І фундамент для гэтага закладены ў Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады.

          У завяршэнні круглага стала  навучэнцам было прапанавана прыняць удзел  у марафоне праектаў “Мы дзейнічаем” і падзяліцца вопытам рэалізацыі сацыяльных праектаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.