23 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ"
Прайшла вайна… Семдзесят пяты год
Пад мiрным небам прачынаецца Айчына,
Але нiколi не забудзе наш народ –
Забыцца пра такое немагчыма…
І сапраўдны, немагчыма забыць пра вайну – яе адгалоскі яшчэ доўга будуць гучаць у нашых сэрцах. Пакаленне пераможцаў ужо сыходзіць з жыцця, яго прадстаўнікоў застаецца сярод нас усё менш і менш. Усе нягоды ваеннай пары прыйшлося выпрабаваць на сабе і “дзецям вайны”. Галоднае дзяцінства, цяжкая непасільная праца, горыч страты блізкіх - такая была доля пакалення ...
23 красавіка навучэнцы VIII-XI класаў пабывалі на чарговым занятку ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”, які прайшоў пад тэмай “Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна” і быў прысвечаны 75-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На гэты раз адзіны дзень інфармавання праводзіўся ў кожным класе асобна.
На першым этапе абмеркавання ШАГ 1 “Мы пазнаём” лектарскія групы класаў з педагогамі-мадэратарамі пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: “Вялікая Айчынная вайна – гады выпрабаванняў, мужнасці і гераізму народаў”, “У нашых сэрцах гэты подзвіг бессмяротны”.
Падчас ШАГа 2 “Мы разважаем” навучэнцы прынялі ўдзел у абмеркаванні пытанняў: Ці чыталі вы кнігу “Я з вогненнай вёскі"? Што вы ведаеце пра мемарыяльны комплекс Хатынь? Калі б вам давялося здымаць фільм аб родных і сваяках, якім давялося перажыць суровыя ваенныя выпрабаванні, што б вы расказалі пра іх у гэтым фільме? Дзякуючы чаму савецкі народ атрымаў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне? і іншых. Навучэнцы ўспомнілі найбольш гераічныя і трагічныя старонкі нашай ваеннай гісторыі, палітыку генацыду і “выгаранай зямлі”, зверствы фашыстаў у адносінах да мірных жыхароў. Вялікае ўражанне выклікалі буктрэйлер “Я з вогненнай вёскі” і відэаролік аб Хатыні. Вучні выказалі меркаванне аб недапусцімасці паўтарэння вайны, упэўніліся яшчэ раз у тым, што на долю дзядоў і прадзедаў выпала шмат нялёгкіх выпрабаванняў. Было адзначана, што ў нашай краіне многа робіцца для захавання памяці пра ахвяры ваеннага часу, а таксама для ўшанавання герояў Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва цікавым быў экскурс у гісторыю, дзе навучэнцы ўспомнілі землякоў – удзельнікаў баёў Вялікай Айчыннай вайны, сваіх родных і блізкіх, якія ваявалі на франтах і ў тыле.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі чарговага пасяджэння, і зроблены вывад, што быць патрыётам – гэта значыць быць гаспадаром сваёй краіны, а не госцем; у выпадку небяспекі здолець абараніць яе. Патрыёт - гэта чалавек, які працуе, сацыяльна актыўны грамадзянін, які ведае гісторыю краіны і свой радавод, плануе сваю будучыню, звязваючы яе толькі са сваёй Айчынай. Быць патрыётам – значыць любіць сваю Радзіму, ведаць правы і выконваць абавязкі, берагчы прыроду, ганарыцца культурай і мовай свайго народа, прымнажаць багацце Беларусі. Радзіму трэба любіць не толькі на словах, але і даказваць ва ўчынках.
Пасля заканчэння гутаркі, рабяты з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі. Адзінаццацікласнікі вырашылі далучыцца да ўдзелу ў акцыях “Дзякуй за Перамогу!” і “Пасланне ветэрану”, а дзевяцікласнікі прапанавалі падрыхтаваць паштоўкі са святам Перамогі для адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.
Гучыць набат – нашчадкам напамiн
Аб вогненным мiнулым лiхалеццi:
«Жывiце людзi, беражыце мiр!
Яго найлепш няма ў белым свеце!»