Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Суботнік - гэта добрая традыцыя

Дата: 25 апреля 2020 в 16:49, Обновлено 27 апреля 2020 в 15:08
157 просмотров

        Красавік - традыцыйны час для навядзення чысціні і парадку, а суботнікі - добрая традыцыя, якая аб’ядноўвае пакаленні. У вясну кожны населены пункт, арганізацыя, установа павінны ўвайсці чыстымі і ўтульнымі.

     25 красавіка 2020 года працоўны калектыў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна далучыўся да Рэспубліканскага суботніка. У ходзе правядзення суботніка былі выкананы разнастайныя віды работ  па добраўпарадкаванні вялікай школьнай тэрыторыі: абрэзаны пладовыя дрэвы  і кусты, высаджаны дэкаратыўныя кустарнікі, пафарбавана гульнявое і спартыўнае абсталяванне, ажыццяўлена праполка і рыхленне кветкавых клумб. Агульнымі намаганнямі тэрыторыя ўстановы адукацыі і прылеглыя да яе участкі  былі аблагароджаны. Пачата работа па стварэнні вулічнай кветкавай экспазіцыі да 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

     Не засталіся ў баку і навучэнцы ўстановы адукацыі. Старшакласнікі вырашылі ўпрыгожыць школу да Свята Перамогі.

     Атмасфера суботніка, калектыўная праца,  добрае надвор’е  - усё гэта садзейнічала добраму настрою, працаздольнасці, згуртаванню працоўнага калектыву і выхаванню ў падрастаючым пакаленні  станоўчых адносін да працы. Усе папрацавалі на славу. Цяпер вакол нашай установы і на прылягаючай тэрыторыі чысціня і парадак. Дзякуй усім удзельнікам суботніка!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.