Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Работа майстэрні “Паштоўка Перамогі”

Дата: 7 мая 2020 в 23:26, Обновлено 7 мая 2020 в 23:38
139 просмотров

           9 Мая - памятны веснавы дзень, у які закончылася жорсткая вайна. Гэта дзень Перамогі ўсяго народа над злом і насіллем, урачыстасць дабрыні і любові. І перш за ўсё - гэта дзень  памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба над нашымі галовамі.

         На працягу першых дзён месяца ва ўстанове пачала сваю работу майстэрня “Паштоўка Перамогі”. Да ўдзелу ў рабоце майстэрні падключыліся навучэнцы ўсіх класаў. Рабяты пры дапамозе нажніц, клея, каляровай паперы і кардону майстравалі святочныя паштоўкі, кожная з якіх атрымалася арыгінальнай. Паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, утрымліваюць цяпло і часцінку душы чалавека, які яе зрабіў. А паштоўкі да Дня Перамогі, падпісаныя дзіцячай рукой, гэта вельмі кранальны знак увагі і павагі да ветэранаў.

         Вельмі важна выхоўваць у дзяцей павагу да Дня Перамогі і напамінаць, што мір магчымы, калі ёсць адзінства і павага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.