Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў школьны музей Баявой і Працоўнай славы

Дата: 6 мая 2020 в 16:34, Обновлено 12 мая 2020 в 16:38
286 просмотров

     9 мая мы святкуем значымую дату – День Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень мы паклонімся  тым, хто збярог ад знішчэння нашу Радзіму. Нам цяжка ўявіць, праз што прыйшлося прайсці мільёнам людзей, якія прымалі ўдзел у той крывавай, страшнай вайне. Але давайце будзем помніць – з удзячнасцю  і смуткам – аб тым, як родныя нам  і зусім незнаёмыя людзі аддавалі сваё жыццё за Радзіму, свабоду, светлую будучыню сваіх дзяцей. І мы павінны памятаць аб гэтым не толькі ў гэты дзень, а заўсёды.

     Памочнікам у гэтай справе з’яўляецца школьны музей Баявой и Працоўнай славы. Да Дня Перамогі была распрацавана экскурсія “75 гадоў Вялікай Перамогі”, якую экскурсаводы ХІ класа правялі для навучэнцаў усіх класаў. У ходзе экскурсіі вучні пазнаёміліся з найбольш значымымі экспанатамі музея, даведаліся аб баявых заслугах  землякоў, якія мужна змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты з задавальненнем слухалі экскурсаводаў аб цяжкіх гадах вайны. Асабліва спадабалася наведвальнікам дыярама “Партызанскі лагер”, складзеная да Дня Перамогі. Атмасфера музея напомніла аб вайне, аб людзях, якія пайшлі і не вярнуліся, аб тым, якой цаной дасталася Перамога нашаму народу. Памяць аб гэтым трэба захоўваць вечна!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.