Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 мая ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ"

Дата: 21 мая 2020 в 20:57, Обновлено 22 мая 2020 в 07:01
108 просмотров

     Некаторыя палітычныя дзеячы ў сваіх выступленнях  называюць моладзь “стратэгічным рэсурсам дзяржавы”. Сапраўды, будучыня краіны залежыць ад падрастаючага пакалення, ад таго, якую жыццёвую пазіцыю яно займае. У нашай дзяржаве ствараюцца ўсе ўмовы для выбару маладымі грамадзянамі свайго жыццёвага шляху, развіцця патэнцыялу для іх самарэалізацыі  і адказнага актыўнага ўдзелу  ў стварэнні моцнай і квітнеючай Беларусі. Аб маладзёжнай палітыцы, моладзевым руху  ў рэспубліцы ішла гаворка на чарговай сустрэчы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Будучае Радзімы будаваць маладым”. 

    На першым этапе абмеркавання – ШАГ 1 -  удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з асноўнымі праграмамі дзяржаўнай моладзевай палітыкі, удзеле моладзі ва ўсіх сферах жыцця краіны.

     У ходзе другога этапа  -  ШАГ 2 - навучэнцы  прынялі ўдзел у абмеркаванні  пытанняў: “Якімі якасцямі павінна валодаць сучасная моладзь, каб прынесці максімум карысці для краіны?”, “Якія праблемы моладзі  патрабуюць вырашэння ў першую чаргу?”, “У чым праяўляецца актыўная грамадзянская пазіцыя моладзі?”. Сумеснымі намаганнямі старшакласнікі стварылі  партрэт  сучаснага маладога  беларуса.

     У ходзе апошняга этапа - ШАГ 3 -  былі падведзены вынікі ўсёй сустрэчы, зроблены вывад, што толькі  ад моладзі залежыць будучае краіны.  Пагэтаму сапраўдны грамадзянін і патрыёт павінен быць ініцыятыўным,  адказным, адукаваным, прафесіяналам сваёй справы. 

    У завяршэнні сустрэчы навучэнцы  вырашылі  паўдзельнічаць у адкрытай дыскусіі “Будучае, якое мы хочам: нашы ідэі і дзеянні” ключавога мерапрыемства  моладзевай кампаніі “Насустрач будучаму, якое мы хочам”, якое ініцыіравана ААН  Беларусі ў азнаменаванне 75-ай гадавіны стварэння арганізацыі. Поспех моладзі – гэта стабільнасць краіны. Таму важна, каб кожны малады чалавек адчуваў прыналежнасць да лёсу сваёй краіны і адказнасці за яе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.