Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі Тыдня беларускага пісьменства

Дата: 5 сентября 2020 в 14:00, Обновлено 7 сентября 2020 в 17:25
84 просмотра

         Новы навучальны год у Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна пачаўся традыцыйна з Тыдня беларускага пісьменства. Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё, на якім узгадвалася гісторыя ўзнікнення Свята беларускага пісьменства і распавядалася пра горад  Бялынічы Магілёўскай вобласці, дзе ў гэтым годзе прайшло святкаванне. Установа адукацыі цесна супрацоўнічае з сельскай бібліятэкай аграгарадка, таму пачаткоўцы наведалі гэты Храм Яе Вялікасці Кнігі. Дзеці пашырылі свае веды пра гісторыю кнігадрукавання, у чытальнай зале пазнаёміліся з літаратурнымі навінкамі і новымі імёнамі сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. На гэтым тыдні да ўвагі навучэнцаў была прадстаўлена дакументальная стужка “Францыск Скарына. Чалавек свету”, пасля якой яны прынялі ўдзел у завочнай віктарыне “Адкуль да нас прыйшла кніга?”  Усе класы сталі актыўнымі ўдзельнікамі і з задавальненнем і ахвотай шукалі неабходную інфармацыю. На Тыдні беларускага пісьменства на базе бібіліятэкі ўстановы адукацыі прэзентавалася кніжная выстава “Паклон беларускаму слову”, працавала інфармацыйная пляцоўка “Пісьменнікі-юбіляры”. За летні перыяд фонд бібліятэкі папоўніўся новымі выданнямі, таму кожны наведвальнік знайшоў для сябе нешта новае і цікавае. Для бацькоў навучэнцаў прапанавалі віртуальную панараму “Не – камп’ютару! Так – друкаванай кнізе!” Апошнім часам стала папулярным выкарыстанне сучасных гаджэтаў у паўсядзённым побыце, але аб карысці друкаванай кнігі сёння нельга не сказаць. Чытанне кніг дазваляе гарманічна развіваць асобу чалавека, супакойвае і дае магчымасць атрымаць асалоду ад новых уражанняў пасля чытання мастацкай літаратуры. Бацькі — гэта прыклад для дзяцей. У шосты школьны дзень ва ўстанове працавала дзіцячая пляцоўка “Добрая кніга - дзецям”. Наведвальнікі пляцоўкі спаборнічалі ў конкурсе чытачоў, маглі паказаць сваю начытанасць у літаратурнай віктарыне. Дзеці абменьваліся чытацкім вопытам. Завяршылася святкаванне Тыдня беларускага пісьменства ва ўстанове ўрачыстай лінейкай, на якой былі ўзнагароджаны пераможцы і актывісты.

Няхай у вучняў заўсёды будзе жаданне чытаць кнігі і даведвацца нешта новае,  раней нязведанае!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.