Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "ВОСЕНЬ.СЕЗОННЫЯ ЗМЕНЫ Ў ПРЫРОДЗЕ." пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 14 па 18 верасня

Дата: 14 сентября 2020 в 10:49
87 просмотров

ТЭМА “ВОСЕНЬ.СЕЗОННЫЯ  ЗМЕНЫ  Ў  ПРЫРОДЗЕ”

На гэтым тыдні дзеці пашыраць свае ўяўленні аб  сезонных  зменах, якія  адбываюцца  ў  прыродзе  восенню.

   Дзеці  старэйшага  ўзросту  замацуюць  веды  аб  адметных  рысах  восені, будуць  вучыцца  правільна  вымаўляць  гук –“дж” у  словах  і  сказах,   падбіраць  словы  з  супрацьлеглым  значэннем.

   Дзеці  сярэдняга  ўзросту   будуць  вучыцца  адказваць  на  пытанні па  змесце  карціны  і  складаць  невялікі  апісальны  расказ.

   Дзеці  з  цяжкімі  парушэннямі  маўлення  папоўняць  слоўнік  словамі  і  словазлучэннямі: дажджлівае  надвор’е, ранняя  восень, грыбная  пара, ураджай  і  інш.

Паважаныя бацькі:

  • паўтарыце  назвы  асенніх  месяцаў  і  паслядоўнасць  пор  года;
  • паназірайце  за  надвор’ем  разам  з  дзецьмі, звярніце  ўвагу  на  змены, якія  адбываюцца  ў  прыродзе;
  • паразважайце  разам  над  зместам  прымаўкі “Восень – работ  восем”.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.