Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

22 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ"

Дата: 22 октября 2020 в 15:47, Обновлено 22 октября 2020 в 15:57
93 просмотра

22 кастрычніка для навучэнцаў VІІІ–ХІ класаў прайшла чарговая сустрэча ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” па тэме “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у саставе ААН”. Пры абмеркаванні першага пытання «ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці міжнароднай арганізацыі» настаўнік звярнула ўвагу навучэнцаў на асноўныя этапы дзейнасці і структуру дадзенай арганізацыі, якія распрацоўваліся ў гады Другой сусветнай вайны вядучымі ўдзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што дзейнасць арганізацыі вельмі важная для падтрымкі міра і бяспекі на планеце, развіцця сяброўскіх адносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў рашэнні міжнародных праблем, забеспячэнні правоў чалавека. Абмяркоўваючы матэрыял другога пытання «Асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН», старшакласнікі даведаліся, што 75 гадоў таму Беларуская ССР была прынята ў склад членаў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Навучэнцы паразважалі аб ролі Беларусі як актыўнага члена ААН, асноўных ініцыятывах нашай краіны ў Арганізацыі. Была закранута праблема прыярытэтных  пытанняў, якія будуць разглядацца ў рамках супрацоўніцтва ААН і Беларусі ў сферы ўстолойлівага развіцця ў 2021 – 2025 гадах. Падводзячы вынікі сустрэчы, навучэнцы вырашылі прыняць удзел  у рэспубліканскай акцыі па пытаннях раздзельнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў «Хто, калі не мы!», а таксама ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон – 2020”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.