Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Жывёлы і расліны бліжэйшага акружэння" ў рознаўзроставай групе

Дата: 23 октября 2020 в 16:31, Обновлено 9 ноября 2020 в 16:43
170 просмотров

    З 19 кастрычніка па 23 кастрычніка  ў рознаўзроставай групе прайшоў тыдзень пад назвай “Жывёлы і расліны бліжэйшага акружэння”. Выхаванцы пазнаёміліся з жыхарамі жывога вугалка з дапамогай малюнкаў, раслінамі.  

У 2-ой малодшай групе  знаёміліся са знешнім выглядам рыбкі , вызначылі, што ў рыбкі ёсць галава, хвост, плаўнікі, вочы, рот. Корміцца яна сухімі чарвячкамі і не можа жыць без вады. Разглядвалі плакаты з выявамі рыб і стараліся запомніць іх назвы. Узнавілі веды аб раслінах вугалка прыроды: герань, бальзамін, бягонія. Вызначылі, што для развіцця раслін неабходны святло, цяпло і вільгаць.

У 1-ай малодшай групе выхаванцы фарміравалі элементарныя ўяўленні аб рыбках. Паказвалі на малюнку часткі цела рыбкі, а таксама складвалі рыбку з частак, вучыліся слухаць выхавацеля і разумець яго мову.

Гутарылі на тэмы пра  жыхароў жывога вугалка,  хатнімі жывёламі: сабакай і кошкай, назіралі за раслінамі на вуліцы, а таксама за надвор’ем і аблокамі. Гулялі ў розныя гульні і дапамагалі дарослым збіраць галінкі на пляцоўцы дзіцячага сада. Чыталі вершы і казкі . Адгадвалі загадкі.

                                             

                                                        

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.