Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі канікулярных спраў 04 лістапада

Дата: 4 ноября 2020 в 14:28, Обновлено 5 ноября 2020 в 09:08
101 просмотр

4 лістапада адбыўся паход па маршруце
«аг. Хвінявічы-в. Накрышкі – аг. Хвінявічы»,
у якім прынялі ўдзел вучні V, VIII класаў.

Мэта паходу – вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы.

Падчас паходу турысты наведалі мясцовую славутую лазню, якая  карыстаецца папулярнасцю не толькі ў аднавяскоўцаў, але і ва ўсім раёне.
Дакрануліся да «Свету прыгожага» ў сельскай бібліятэцы.

У  паходзе навучэнцы ўзгадалі легенду аб паходжанні назвы аграгарадка Хвінявічы. Палюбаваліся краявідамі малой радзімы.

Малая радзіма - святое месца.

Яно цягне да сябе нябачнай, дужа моцнай ніткай.

Люблю я хвінявіцкія нашы прасторы,
Красу неабсяжных палеткаў, лугоў,
Дзе ў неба глядзяцца асеннія ўзгоркі,
І выйшла Хвіня-красуня пагуляць.
Прыйшоў час вяртацца дамоў.
Многа новых эмоцый, ведаў атрымалі падчас паходу.
Але самае галоўнае і незабыўнае – гэта час праведзены побач з сябрамі!

Для навучэнцаў II-IV класаўбыла праведзена экскурсія ў музей  “Скарбы дзядоў нашых”. Кіраўнік музея расказала рабятам аб экспазіцыях, якія ёсць у музеі, аб гісторыі  прадметаў хатняга ўжытку беларусаў, іх прызначэнні. Дзецям было цікава дакрануцца да экспанатаў, самім расказаць аб іх прызначэнні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.