Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Арганізм чалавека" ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 23 октября 2020 в 16:30, Обновлено 9 ноября 2020 в 16:56
79 просмотров

   З 19 па 23 кастрычніка ў  групе  інтэграванага  навучання  і  выхавання прайшоў тэматычны тыдзень пад назвай “Арганізм  чалавека.” Дзеці  пашырылі  свае  ўяўленні  аб  арганізме  чалавека, частках  яго цела  і  органах  пачуцця; прадоўжылі  знаёмства  з яго   магчымасцямі.

   Выхаванцы старэйшага дашкольнага ўросту вучыліся  састаўляць  складаназлучаныя  сказы  са  злучнікам  “і”, практыкаваліся  ў  састаўленні  апісальнага  апавядання   па  тэме,  вучыліся  падбіраць  словы  супрацьлеглыя  па  значэнню,  замацоўвалі  ўменне  перадаваць  характэрныя  асаблівасці  знешняга  выгляду  і  характару  з  дапамогай  прыметнікаў. Дзеці  сярэдняга дашкольнага  ўзросту  папоўнілі  і  замацавалі  свае  веды  аб структуры звязнага тэксту,  вучыліся  ўтвараць  назоўнікі  множнага  ліку  вінавальнага  і  роднага  склону,  і  назоўнікі  з  дапамогай  памяншальна-ласкальных  суфіксаў. Дзеці з цяжкімі  парушэннямі  маўлення  замацавалі  веды аб  прадметах  і  правілах  асабістай  гігіены, вучыліся  састаўляць  сказы  з  некалькімі  дапаўненнямі.

   У  працэсе  гульні  “Хто  назаве  больш  слоў, якія  абазначаюць  назвы  частак  цела"  выхаванцы замацавалі  словы-назвы частак цела чалавека,  у  час  даследчай  дзейнасці  на  тэмы “Што  могуць  нашы  вочы?” і “Што  могуць  нашы  вушы?” развівалі  цікавасць  да  пазнання  сябе  і  акружаючых. На  працягу  тыдня  праводзілася работа з выхаванцамі па развіцці  ўвагі, памяці  і  мовы  ў  час  зносін  і  разважанняў  на  тэмы “Навошта  мыць  рукі?”, “Што  будзе, калі  не  мыцца?”, “Як  мы  клапоцімся  аб  чысціні  цела?”, “Ці  трэба  прычэсвацца  пасля  сну?” і  інш., а  таксама  ў  гульнях “Бачым, чуем, адчуваем”, “Добра-дрэнна”, “Ядомае-неядомае”, “Адгадай настрой” і  інш.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.