Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня “Чалавек. Будова, рост, развіццё” у рознаўзроставай групе

Дата: 13 ноября 2020 в 16:35, Обновлено 16 ноября 2020 в 15:04
119 просмотров

Мінулы тыдзень прайшоў пад назвай

“Чалавек. Будова, рост, развіццё”.

     Выхаванцы  2-ой малодшай групы знаёміліся з часткамі цела чалавека (вочы, нос, рот, вушы). Вучыліся паказваць гэтыя часткі на твары і плакаце.  Запаміналі словы назоўнікі: шыя, бровы, векі, плечы, локці, калені.  Актывізавалі ў мове дзеясловы: слухаць, есці, дыхаць, хадзіць, трымаць, насіць. Вызначылі  якая функцыя ў органаў пачуццяў:вачэй, вушэй , носа, рота.

     Выхаванцы 1-ай малодшай групы вучыліся разумець мову выхавацеля, адказвалі на пытанні па тэме, паказвалі на плакаце  і ў лялькі. Прагаворвалі асобныя фразы ўслед за дарослым.

     Рабяты абмяркоўвалі розныя тэмы: “Што бачаць нашы вочкі?”, ”Для чаго патрэбны нос?”, “Што карысна для здароўя?”. У час гутарак выхаванцы вучыліся разважаць, размаўляць, адказваць на пытанні, развівалі мысленне, мову, памяць. У вольны час гулялі ў  гульні, дзе вучыліся выконваць правіла, браць на сябе ролі, развівалі ўвагу, хуткасць і мысленне. Вельмі цікавымі атрымаліся хвіліны, калі чыталі казкі. У час чытання развівалася мова, памяць, увага. Дзеці стараліся запомніць галоўных герояў і  пераказаць змест па пытаннях выхавацеля.

                               

                       

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.