Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "Посуд. Праца повара." пройдзей у групе інтэграванага навучання і выхавання з 16 па 20 лістапада

Дата: 13 ноября 2020 в 17:16, Обновлено 17 ноября 2020 в 13:48
277 просмотров

Тэма  тыдня  

"Посуд. Праца  повара.”

Паважаныя  бацькі!

     На  гэтым  тыдні  дзеці  папоўняць  свае  веды  аб  прадметах  посуду, аб  працы  повара  і  аб  разнастайнасці  прадметаў  рукатворнага  свету, неабходных  для  яго  работы.

    Дзеці  старэйшага  ўзросту будуць  вучыцца  састаўляць  апісальнае  апавяданне  па  вывучанай  тэме, узгадняць  прыметнікі  мужчынскага  і  жаночага  роду  ў  назоўным  склоне  адзіночнага  ліку.

     Дзеці  сярэдняга  ўзросту  будуць   вучыцца  ўтвараць  назоўнікі  множнага  ліку  вінавальнага  і  роднага  склону, утвараць  назоўнікі  з  дапамогай  памяншальна-ласкальных  суфіксаў (кубак-кубачак, талерка-талерачка і г.д.).

     Дзеці з цяжкімі  парушэннямі  маўлення  ўзбагацяць  слоўнік  словамі: патэльня, шклянка, сальніца, цукарніца, відэлец, лыжка, апалонік).

Паважаныя  бацькі!

    Раскажыце  сваім  дзецям  аб  посудзе, які  ёсць  у  вас  дома, разглядзіце  яго  разам, звярніце  ўвагу  на  тое, чым  ён  адрозніваецца  і  чым  падобны (чайны, сталовы і г.д.).

    Паўтарыце  словы: чугун, гарлачык, відэлец, лыжка, міска, апалонік, патэльня, шклянка, талерка, сальніца, цукарніца.

                       

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.