Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Адзенне і абутак" ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 13 ноября 2020 в 16:40
89 просмотров

       З  2  па 13  лістапада  ў групе інтэграванага навучання і выхавання прайшоў тэматычны тыдзень “Рукатворны  свет: адзенне  і  абутак”. На працягу тыдня выхаванцы групы ўзбагацілі свае веды аб прадметах  рукатворнага  свету: адзенні  і  абутку, якасцях  і  ўласцівасцях  матэрыялаў, з  якіх  яны  зроблены.

       Падчас гульнявой сітуацыі  для  развіцця  прадуктыўнага  маўлення  “Падбіраем  адзенне“  рабяты вучыліся  апісваць  прадметы  адзення  і  абутку, выкарыстоўваючы  ў  маўленні  абагульняючыя  словы  “адзенне”  і  “абутак”,  утвараючы  склонавыя  формы  назоўнікаў  пры  замацаванні  сінтаксічнай  канструкцыі  “Я  надзену … (белую  сукенку, жоўтыя  штаны і  г. д. ). Выхавальнік разам з дзецьмі разважалі на тэму ”Адкуль  бярэцца  адзенне?”; разглядвалі карцінкі, на якіх адлюстравана  адзенне, працягвалі фарміраваць  навыкі  самаабслугоўвання  ў  час  апранання  і  распранання; развівалі  памяць  і  ўменне  ўспрымаць  вершаваную  мову  ў  час  знаёмства  з  вершам  П. Дарошкі “Купім  Надзі  чаравічкі”. Вельмі  спадабалася  дзецям  упрыгожваць  сукенкі  ў  час  працы  з  паперай, яны  на  свой  густ  прыдумвалі  ўзоры (выяўленчае  мастацтва - аплікацыя). Развівалі  хуткасць, спрыт  і  ўвагу  падчас  беларускай  народнай  гульні “Міхасік”, дзе  дзеці  пад  музыку  рухаліся  па  крузе  вакол  свайго  абутку, а  затым  пасля  слоў:” Ты, Міхаська, не  зявай, хутка  лапці  абувай!”, стараліся  хуценька  схапіць “лапці”, хто  не  паспяваў, выходзіў  з  гульні. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.