Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі суботняга дня, 21.11

Дата: 21 ноября 2020 в 12:35, Обновлено 30 января 2021 в 17:34
130 просмотров

      21 лістапада ў рамках тэматычнага Тыдня талерантнасці  навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у прэс-кліпінгу ”Мы розныя, але  разам”, у выніку якога атрымаўся калаж, дзе  рабяты адлюстравалі ў ім, тое што падабаецца рабіць разам: сябраваць, гуляць, бавіць  час. Акрамя гэтага дзяўчынкам і хлопчыкам спадабалася гуляць у гульні: “Камплімент”, “Добры-злы”, “Гэта мы, гэта мы, гэта ўсе мае сябры”. На гэтым мерапрыемстве навучэнцы ўтварылі круг “талерантнасці”, дзе паказалі, што ў цяжкую хвіліну яны могуць абаперціся на плячо свайго сябра і атрымаць ад яго падтрымку і дапамогу.  

   Для навучэнцаў VVІІІ класаў была арганізавана гульня “Падарожжа па краіне Талернтнасці”, у ходзе якой дзеці пазнаёміліся з асноўнымі рысамі талерантнасці, правіламі талерантных паводзін. Падарожнічаючы па станцыях і гарадах краіны Талерантнасці, навучэнцы даведаліся, як вітаюцца паміж сабою прадстаўнікі розных народаў, успомнілі прыказкі аб дабрыні і добрых справах ( у горадзе Мудрацоў), пазнаёміліся з традыцыямі і сімваламі народаў свету (на станцыі Інтэрнацыянальнай), адказалі на пытанні віктарыны (у горадзе Інтэлектуалаў), адгадалі казачных герояў (у горадзе Талерантных Казачных Герояў). Падводзячы вынікі гульні, вучні зрабілі выснову, што наша планета – гэта месца, дзе мы можам любіць адзін аднаго, саблюдаць традыцыі і прадаўжаць гісторыю краіны Талерантнасці.

     У рамках Тыдня некурэння навучэнцы XI класа прынялі ўдзел у PR-акцыі "Молодзь супраць тытуню". Рабяты раздалі жыхарам аграгарадка Хвінявічы буклеты і памяткі аб шкодзе курэння. Нагадалі, што курэннем людзі губяць не толькі сябе, але і блізкіх людзей. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.