Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

26 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ" для навучэнцаў IX-XI класаў

Дата: 26 ноября 2020 в 15:28, Обновлено 26 ноября 2020 в 16:04
95 просмотров

26 лістапада для навучэнцаў VІІІ–ХІ класаў прайшла чарговая сустрэча ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” па тэме: "Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць".  Пры абмеркаванні першага пытання “Мы ў сучасным свеце інфармацыі” настаўнік звярнула ўвагу навучэнцаў на ролю сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі ў сучасным грамадстве, на ролю сеткі Інтэрнет, як асноўнага канала навін і прасторы для зносін. Таксама пазнаёміла з вытрымкамі з Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”, паняццем медыякультура.

 У ходзе абмеркавання гэтага пытання навучэнцы прыйшлі да высновы, што роля мас-медыя ў сучаснай культуры выключна вялікая. Яны, фарміруючы вобраз сучаснага свету, могуць апынуцца як фактарам ўдасканалення чалавечага грамадства, служыць крыніцай і механізмам паспяховага міжкультурнага ўзаемадзеяння, так і крыніцай “росту” нянавісці і агрэсіі. Абмяркоўваючы матэрыял другога пытання “Інфармацыйная бяспека непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльныя аспекты”, старшакласнікі даведаліся, што адным з ключавых нарматыўных прававых актаў у сферы інфармацыйнай бяспекі непаўналетніх з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” , згодна з арт.11 якога кожнае дзіця мае права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне інфармацыі. Арт. 22 нарматыўнага прававога акта гарантуе права дзіцяці на абарону ад iнфармацыi, прапаганды і агітацыі, якія наносяць шкоду яго здароўю, маральнаму і духоўнаму развіццю. Таксама навучэнцы пазнаёміліся з паняццямі грумінг, кібербуллінг і булліцыд, кібермахлярства, небяспечны кантэнт.

 Падводзячы вынікі сустрэчы, навучэнцы прапанавалі сваю дапамогу ў афармленні старонкі школьнага сайта “Медыябяспека”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.