Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тыматычнага тыдня "Прадукты харчавання" ў  групе  інтэграванага  навучання  і  выхавання

Дата: 27 ноября 2020 в 16:42
59 просмотров

   З  23  па  27  лістапада  ў  групе  інтэграванага  навучання  і  выхавання  праходзіў  тэматычны  тыдзень  пад   назвай  Прадукты  харчавання”. На працягу  тыдня  вяліся  размовы  аб  карысці  прадуктаў  харчавання, аб  навыках  культуры  прыёму  ежы.

   Дзеці  старэйшага  ўзросту  вучыліся  складаць  распаўсюджаныя  сказы  з  акалічнасцю  месца  з  прыназоўнікам "на"  ("на"паліцы  стаіць  грэчка, "на"  стале  стаіць  мука), ўтвараць  назоўнікі  адзіночнага  і  множнага  ліку  ў  назоўным  і  родным  склонах (лімон – лімоны, шмат  лімонаў; цукерка –цукеркі, шмат  цукерак)  і  ўжываць  іх  ў  маўленні.

   Дзеці  сярэдняга  ўзросту  вучыліся  падбіраць  і  ўзгадняць  прыметнікі  з  назоўнікамі (яблычны  пірог, смачная  каша, сакавітая  груша), практыкаваліся  ва  ўменні  ўтвараць  памяншальна-ласкальную  форму  назоўнікаў  з  дапамогай  суфіксаў  -ок-, -чка-, -чык - (булка – булачка, батон – батончык  і г.д.).

   Дзеці  з  цяжкімі  парушэннямі  маўлення  ўзбагацілі  слоўнік  словамі  па  тэме: цукар, цукеркі, пернікі, смятана, каўбаса, пячэнне, абаранак, смачны, салодкі.

   Рабяты развівалі гутарковую  мову  і  ўменне  выказваць  сваю  думку  ў  размовах  “Якія  прадукты  шкодныя  для  здароўя?”, ”Як  паводзіць  сябе  за  сталом?”. А  ў  такіх  дыдактычных  гульнях, як  “Карысна – шкодна”  і  “Што  лішняе?” замацоўвалі  веды   аб  тым, што  некаторыя  прадукты  могуць  быць  шкоднымі  для  здароўя. У  сюжэтна - ролевай  гульні  “Кухня”  замацоўвалі  ўяўленні  аб  паслядоўнасці  гульневых  дзеянняў, якія  адлюстроўваюць  прафесіянальную  працу  некаторых  людзей. Замацоўвалі  ўяўленні  аб  абагульняючым  паняцці   “прадукты  харчавання” у  час  гульні  “Чацвёрты  лішні”, а  таксама  працягвалі  фарміраваць  уменне  выконваць  абавязкі  дзяжурнага  па  сталовай (сервіроўка  стала). Разважалі  на  тэму “Мая  любімая  страва”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.