Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "Зіма" пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 30 па 04 снежня

Дата: 27 ноября 2020 в 17:05
55 просмотров

                           Тэма  тыдня: “Зіма”

             Паважаныя  бацькі!

             На  гэтым  тыдні  мы  будзем  весці  размову  аб    зменах  у  прыродзе, якія  адбываюцца  з  надыходам  зімы.

         Дзеці  старэйшага  ўзросту  будуць  вучыцца  складаць  распаўсюджаныя  сказы  з  азначэннямі ("белы  пухнаты  снег  падае  на  зямлю"), складаць  сказы зварот+дзеяслоў  адзіночнага  ліку  загаднага  ладу+назоўнік  у  вінавальным  склоне ("Таня, дай  лыжы. Коля, вязі  санкі.")

           Дзеці  сярэдняга  ўзросту  будуць  вучыцца  ўтвараць  прыметнікі  ад  назоўнікаў (снег – снежны, лёд – ледзяны, зіма – зімовы, ёлка – ёлачны); утвараць  памяншальна-ласкальныя  формы  назоўнікаў  з  дапамогай  суфіксаў ("зімушка").

             Дзеці  з цяжкімі парушэннямі  маўлення  ўзбагацяць  слоўнік  па  тэме “Зіма”.

                      Паважаныя  бацькі!

             У  вячэрні  час  дома  разам  з  дзецьмі  паразважайце  на тэму “Што  змянілася  з  надыходам  зімы?”.

     Паўтарыце  словы: зіма, снег, сняжынка, лёд, мароз, вецер, холад, лядзяш, сонца, неба.

               

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.