Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "Дзікія жывёлы і іх дзіцяняты" пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 11 па 15 студзеня

Дата: 8 января 2021 в 15:18, Обновлено 8 января 2021 в 15:26
262 просмотра

               Тэма “Дзікія  жывёлы  і  іх  дзіцяняты”

   На гэтым  тыдні  дзеці  узбагацяць  і  папоўняць  свае  веды  аб  дзікіх  жывёлах  і  іх  дзіцянятах.

   Дзеці  старэйшага  ўзросту  будуць  вучыцца  ўзгадняць  прыметнікі  і  лічэбнікі  з  назоўнікамі  ў  склоне, ліку (шэры  воўк, пяць ваўкоў), складаць  сказы  з  акалічнасцю  месца (ліса  вылезла  з  нары).

   Дзеці  сярэдняга  ўзросту  будуць  вучыцца  складаць  параўнальныя  канструкцыі   (карова – свойская  жывёла, а  воўк – дзікая), утвараць  множны  лік  назоўнікаў (ліса – лісы).

   Дзеці  з  цяжкімі  парушэннямі  маўлення  будуць  вучыцца  называць  па-беларуску  жывёл, якія  насяляюць  беларускія  лясы (воўк, ліса, зубр, вожык,  вавёрка, бабёр і інш.), а таксама замацоўваць  правільнае  вымаўленне гукаў (дз’ , ў , н , с )  у  словах.

                           Паважаныя  бацькі!

   Паўтарыце  чыстагаворкі:

   Ня-ня-ня  ў  лісы… (лісяня).

   Ня-ня-ня  ў  зайчыхі… (зайчаня).

   Ня-ня-ня  ў  мядзведзіцы… (медзведзяня).

   Ня-ня-ня  ў  ваўчыцы… (ваўчаня).

   Ня-ня-ня  ў  вавёркі…(вавёрчаня).

   Паўтарыце  словы: нара, бярлога, дупло, корм, іголкі. Заяц - зайчаня, ліса - лісяня, вавёрка - вавёрчаня, воўк - ваўчаня, мядзведзь - медзведзяня.

                           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.