Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Навагодняе свята. Канікулы" ў групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 8 января 2021 в 15:26
74 просмотра

    З  28  снежня  па  8  студзеня  ў  групе  інтэграванага выхавання  і  навучання  дзеці  працягвалі  знаёмства  з  асаблівасцямі  святкавання  свята  “Каляды”  у  старажытнасці  і  сучаснасці; вучыліся  правільна  ўжываць  беларускія  фальклорныя  словы  і  словазлучэнні: (калядоўшчыкі, калядная  зорка, калядныя  маразы  і  інш.); вучыліся  выконваць  заданне  па  клетачках, замацоўваючы  ўменне  арыентавацца  на  лісце  паперы, адлічваючы  неабходную  колькасць  клетачак, каб  атрымаць  патрэбны  ўзор. У  час  знаёмства  з  творамі  В.Жуковіча "Каляднікі", "Калядная  вячэра", "Цудоўныя  святы"  вучыліся  пераказваць  змест  твора, выказваючы  свае  адносіны  да  яго  зместу. Гулялі  ў  абрадавую  гульню  “Каляда”, што  спрыяла  развіццю  маўленчых  і  творчых  здольнасцей  дзяцей.

   Дзеці  пашырылі  свае  ўяўленні  аб  зіме, як  пары  года, аб  жыцці  і  прыстасаванні  раслін, жывёл  і  птушак  да  зімовых  умоў, аб  сезонных  зменах, якія  адбываюцца  з  надыходам  зімы, вучыліся  заўважаць  стан  надвор’я .

   У  працэсе  гульні  “Хто  назаве  больш  слоў, якія  абазначаюць  прыкметы  зімы”,  дзеці  замацавалі  словы: снежная, суровая, халодная, марозная, вясёлая  і інш.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.