Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Мая вёска" ў рознаўзроставай групе

Дата: 15 января 2021 в 11:47
107 просмотров

З 11 па 15 студзеня ў рознаўзроставай групе

прайшоў тыдзень пад назвай “Мая вёска”.

     На працягу тыдня дзеці развівалі маўленчыя здольнасці і пашыралі свае веды аб вёсцы і яе гісторыі, вучыліся адказваць на пытанні, перадаючы свае ўражанні падчас стварэння гульнёвай сітуацыі .

     Спадабалася экскурсія  па вёсцы, дзе дзеці назіралі за дамамі, транспартам, дарогай, вуліцай, вучыліся адрозніваць вёску ад горада, а таксама не  забываліся вітацца з дарослымі людзьмі, якіх сустрэлі ў час экскурсіі. Назіралі за дрэвамі і раслінамі, якія растуць у нашай вёсцы. Запаміналі іх назвы.

      Выхаванцы вучыліся ўважліва разглядваць малюнкі нашай вёскі: школа, дзіцячы сад, клуб, магазін, помнік воінам-землякам, якія загінулі ў часы Вялікай Айчынай вайны, складвалі пазлы гэтых аб’ектаў.

     У час зносін, рабяты вучыліся разважаць і выказваць свае ўражанні на тэму “За што я люблю сваю вёску?“. Падчас гульні- занятку па мастацкай дзейнасці  малявалі дамы нашай вёскі, ляпілі вуліцу: дамы, дрэвы, людзей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.