Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Культура харчавання" у рознаўзроставай групе

Дата: 22 января 2021 в 16:39
80 просмотров

З  11 па  18  студзеня ў  рознаўзроставай групе 

праходзіў тэматычны  тыдзень  “Культура  харчавання”.

      Выхаванцы 2-га малодшага ўзросту ўзнавілі веды пра прадукты харчавання, працу повара, вызначылі, якія прадметы патрэбны повару для прыгатавання стравы. Дзеці актывізавалі ў мове словы  “прадукты харчавання”, вучыліся ўжываць абагульняючае слова “прадукты”. У час работы па тэме ў выхаванцаў фарміраваліся ўяўленні аб садавіне і агародніне, іх значымасці ў харчаванні дашкольнікаў.

      Выхаванцы 1-га малодшага ўзросту вучыліся слухаць і разумець мову выхавальніка, знаходзіць прадукты харчавання сярод іншых прадметаў. Рабяты вучыліся правільна весці сябе за сталом, вызначалі, якія прадукты шкодныя для арганізма і што патрэбна для таго, каб садавіна і агародніна вырасла вялікая і прыгожая.

   У час прагулкі праводзілася назіранне за птушкамі, надвор’ем, дрэвамі, што дапамагае развіць увагу і назіральнасць у дзяцей. У вольны час разам з дзецьмі чыталі казкі, вершы, адгадвалі загадкі, што дапамагае развіваць памяць, маўленне, увагу.

                          

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.