Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня "Дзікія жывёлы і іх дзіцяняты" у рознаўзроставай групе

Дата: 29 января 2021 в 17:15
76 просмотров

     З 25 па 29 студзеня ў рознаузроставай групе прайшоў тыдзень пад назвай ”Дзікія жывёлы і іх дзіцяняты”. Дзеці знаёміліся з вобразам жыцця дзікіх жывёл і іх паводзінамі ў прыродзе, месцы пражывання і харчавання. Разглядвалі выявы дзікіх жывёл і малюнкі лесу. Вялі гутарку на тэму “Як патрэбна весці сябе ў лесе”. Даведаліся, што вавёрка харчуецца насеннем шышак, грыбамі і арэхамі. Вучыліся параўноўваць і апісваць жывёл, пераказвалі блізкі па тэксту пачуты расказ. На гульні- занятку  па адукацыйнай вобласці элементарныя матэматычныя ўяўленні выхаванцы злічвалі прадметы ў межах "трох", знаёміліся з геаметрычнымі фігурамі. Малявалі зайчыка на снезе, ляпілі яго з морквай. Канструявалі вароты для жывёл. Гулялі ў гульні: “Лато, Хто лішні, У мядзведзя ў бары”. Рухомыя гульні: “Вожык і мышы”,”  Дзе чый дом?”, “Сонейка і дожджык”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.