Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень “Жывёлы паўднёвых краін” пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 01 па 05 лютага

Дата: 29 января 2021 в 17:50
108 просмотров

Тэма «Жывёлы паўднёвых краін»

   На  гэтым  тыдні  дзеці  ўзбагацяць  і  папоўняць  свае  веды  аб  дзікіх  жывёлах  гарачых  краін.

   Дзеці  старэйшага  ўзросту  будуць  вучыцца: утвараць  множны  лік  назоўнікаў (леў - ільвы ); складаць  сказы  па  сюжэтнаму  малюнку; вызначаць  месца  жыхарства  звяроў, рабіць  высновы  пра  залежнасць  знешняга  выгляду  жывёлы  ад  месца  яго  пражывання.

   Дзеці  сярэдняга  ўзросту  будуць  вучыцца  ўтвараць  памяншальна – ласкальныя формы  назоўнікаў (слон - слонік );  утвараць  словазлучэнні  з  прыметнікамі (вялікі, зялёны, вясёлая).

   Дзеці  з  цяжкімі  парушэннямі  маўлення  будуць  вучыцца  называць  па- беларуску жывёл  паўднёвых  краін (слон, жыраф, кракадзіл, малпа, вярблюд).

                                             Паважаныя  бацькі!

      Раскажыце  сваім  дзецям  пра  асаблівасці  жыцця  жывёл  цёплых  краін,  папрактыкуйце  іх  у параўнанні   знешняга  выгляду    жывёл  Беларусі  і  поўначы. 

     Паўтарыце  словы: леў - львяня, тыгр - тыграня, слон, малпа, трава, сонца, спёка, корм, афарбоўка, біўні, хобат.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.