Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня ”Жывёлы паўднёвых краін” у групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 5 февраля 2021 в 17:42, Обновлено 10 февраля 2021 в 12:05
78 просмотров

      З 1  па  5 лютага  ў  группе  інтэграванага  выхавання  і  навучання прайшоў  тэматычны  тыдзень пад  назвай ”Жывёлы паўднёвых краін”.

     На  працягу  тыдня  дзеці  вучыліся  называць  па-беларуску жывёл  паўднёвых  краін (слон, жырафа, кракадзіл, малпа ); утвараць словазлучэнні  з  прыметнікамі “вялікі”, ”зялёны”, ”вясёлая”. Разважалі  на  тэмы ”Што я  даведаўся  аб  жывёлах  паўднёвых краін?”, ”Чым жывёлы паўднёвых краін адрозніваюцца ад жывёл паўночных  краін?”, "як вы разумееце выраз: “Паўзе, як чарапаха?”", а  яшчэ,  ў  час  зносін,  кожнае  дзіця  расказвала  пра  абранага  звера, апісвала  яго  знешні  выгляд, паводзіны  і  г. д.

     У  час  гульнёвай  дзейнасці  гулялі ў дыдактычныя гульні ”Рассялі жывёл”, ”Незвычайныя звяры”, ”Калі гэта бывае?”, дзе  вучыліся    вызначаць  месца  жыхарства  звяроў, рабіць  высновы  пра  залежнасць  знешняга  выгляду  жывёлы  ад  месца  яго  пражывання. Спадабалася  дзецям  гуляць  і  ў  такія    моўныя гульні, як ”Паштальён прынёс пісьмо”, ”Мама і яе дзіцяняты”.

    Старэйшыя  дзеці  вучыліся  пераказваць змест казкі Р.Кілінга “Чаму ў слоніка нос доўгі?”, адгадвалі загадкі па тэме. Вучыліся   ствараць  калектыўную  кампазіцыю-калаж  па  тэме “Жывёлы  поўдня”.   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.