Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень “Дом  і  яго  часткі. Мэбля” пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 08 па 12 лютага

Дата: 5 февраля 2021 в 18:07
126 просмотров

            Тэма  тыдня  "Дом  і  яго  часткі. Мэбля

     На  гэтым  тыдні  дзеці  ўзбагацяць  свае  веды  пра  значнасць  жылля  для  чалавека  і пра  мэблю.

     Дзеці  старэйшага  ўзросту  будуць  вучыцца  адрозніваць  і  ўтвараць  назоўнікі  множнага  ліку  ад  назоўнікаў  адзіночнага  ліку (дом – дамы, крэсла – крэслы ; ужываць  назоўнікі  ў  творным  склоне (стукаю  малатком, пілую  пілой).

     Дзеці  сярэдняга  ўзросту  будуць  вучыцца  ўтвараць  памяншальна – ласкальныя  формы  назоўнікаў (дом – домік); ужываць  правільна  гук  -ў-  у  словах  і  сказах (у  кватэры, у  пакоі, у  шафе  і  г. д.).

     Дзеці  з  цяжкімі  парушэннямі  маўлення  будуць  вучыцца  ўжываць  у  мове  абагульняючае  слова  “мэбля” і  папоўняць  слоўнік  словамі  па  тэме.

                                      Паважаныя  бацькі!

       Папрактыкуйце  дзяцей  у  складанні  загадак  пра  мэблю  з  дапамогай  апісання  знешняга  выгляду  і  прызначэння. Раскажыце  сваім  дзецям  пра  матэрыялы,  з  якіх  вырабляюць  мэблю (дрэва, шкло, пластык).

      Паўтарыце  словы: дом, паверх, кватэра, пакой, спальня, зала, кухня, ліфт, сцены, дах, стол, падлога, акно, дзверы, ручка, званок, цэгла, дрэва, камень, будаўнік, маляр, мэбля.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.