Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

25 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ" для навучэнцаў VIII-XI класаў

Дата: 25 февраля 2021 в 16:54, Обновлено 26 февраля 2021 в 08:06
124 просмотра

25 лютага 2021 года  навучэнцы сабраліся на чарговы занятак “Школы Актыўнага Грамадзяніна”  па тэме “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”.  Пры абмеркаванні першага пытання “Народнае адзінства – залог шчаслівага будучага Беларусі” вядучы звярнула ўвагу на тое, што асновай народнага адзінства з’яўляецца непарушнасць канстытуцыйнага ладу, узаемная адказнасць грамадзян,  трываласць дзяржаўна-грамадзянскіх інстытутаў.   У ходзе размовы навучэнцы прыйшлі да высновы, што адзінства народа і Беларусі – гэта ключавая ўмова захавання незалежнасці. Толькі  ўзгодненасць намаганняў і салідарнасць дзеянняў, моцная ўлада, цэласнасць дзяржавы змогуць вырашыць  пытанні па пераадоленні стэрэатыпаў   і фарміраванні  своечасовых дзяржаўна-грамадскіх перспектыўных механізмаў  удасканалення  беларускай мадэлі развіцця.  Абмяркоўваючы матэрыял другога пытання “Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучае” старшакласнікі даведаліся аб тэмах, якія закраналіся на сходзе, пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны, прыярытэтамі развіцця краіны на 2021 – 2026 гады.  Падчас абмеркавання трэцяга пытання “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту” навучэнцы  ўзнавілі веды аб структуры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.  Інспектар па справах непаўналетніх Філіповіч М.В. звярнуў увагу непаўналетніх на тым, што ў мірнай Беларусі ўдзяляецца  асобая ўвага забеспячэнню высокай баяздольнасці арміі, адзначыў, што абарона краіны – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Падводзячы вынікі сустрэчы, вырашылі, што ў Год народнага адзінства прымуць ўдзел у велапрабезе па памятных мясцінах малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.