Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня “Тыдзень  роднай  мовы” у групе  інтэграванага  навучання і выхавання

Дата: 26 февраля 2021 в 16:45, Обновлено 4 марта 2021 в 11:00
86 просмотров

      З 22 па 26 лютага  ў  групе  інтэграванага  навучання і выхавання   прайшоў   тэматычны  тыдзень  пад  назвай “Тыдзень  роднай  мовы”. На  працягу  тыдня  дзеці  ўзбагацілі  і  папоўнілі  свае  веды  пра  гісторыю  беларускага  народа  і  пазнаёміліся  з  геаграфічным  размяшчэннем  нашай  краіны  на  карце.

     Дзеці  старэйшага  ўзросту  даведаліся  пра  паходжанне  назвы  краіны  і  пра  яе  сімволіку; вучыліся  адказваць на  пытанні  і   будаваць  сказы,  ў  якіх  выказвалі  свае  адносіны  да  роднага  краю, практыкаваліся  ў  прымяненні  набытых  ведаў  ў  самастойнай  пазнавальнай і  маўленчай  дзейнасці; знаходзілі  на  карце  і  называлі  вобласці. 

     Дзеці  сярэдняга  ўзросту  атрымалі  першапачатковыя  ўяўленні  аб  традыцыях  беларускага  народа,  пра  асаблівасці  беларускага  фальклору  і  пазнаёміліся  з  яго  малымі  формамі: калыханкамі, забаўлянкамі, казкамі  і  г.д.; вучыліся  правільна  ўжываць  па - беларуску  словы  і  словазлучэнні. У  час  чытання  твораў  аб  Беларусі  пашырылі  ўяўленні  аб  прыгажосці  роднага  краю. Упрыгожвалі  закладкі  для  кніг узорамі  з  элементамі  беларускага  арнамента. Рабілі  паштоўкі  для  віншавання  татаў  з  нагоды  свята  Дня  Абаронцы  Айчыны.

    Для бацькоў былі  прапанаваны малюнкі  з  надпісамі: ”Па-беларуску  гэта  гучыць  так…”, ”Апранайся па-беларуску”. Да міжнароднага дня роднай мовы ў бацькоўскі вугалок размясцілі   наглядна-інфармацыйны  лісток ”Размаўляй  са  мной па-беларуску”. Бібліятэкар  мясцовай  бібліятэкі  прынесла  ў  куток  беларускага  чытання  шмат  кніг  на  беларускай  мове  для  азнаямлення  і  запрасіла  выхаванцаў  наведваць  бібліятэку  з  дарослымі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.