Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень ”Вясна. Маміна свята” пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 01 па 05 сакавіка

Дата: 26 февраля 2021 в 17:00
87 просмотров

“Вясна. Маміна свята”

     На  гэтым  тыдні  дзеці  ўзбагацяць  свае  веды  пра  вясну  і  пра  свята, якое адзначаецца ў пачатку месяца (8 сакавіка), пра ролю маці ў жыцці кожнага  чалавека.

   Дзеці старэйшага ўзросту будуць вучыцца ўтвараць дзеясловы закончанага  і  незакончанага  трывання (расла – расце);  утвараць  прыметнікі  ад  назоўнікаў (вясна – вясновы).

   Дзеці сярэдняга ўзросту будуць вучыцца ўтвараць памяншальна-ласкальныя формы назоўнікаў (сонца – сонейка, кветка – кветачка, трава – траўка).

   Дзеці  з  цяжкімі  парушэннямі  маўлення  будуць  вучыцца  расказваць пра  сваю  матулю, выкарыстоўваючы  ласкавыя  словы.

Паважаныя бацькі!

 Паўтарыце словы: сонца, неба, хмаркі, дождж, снег, птушка, птушаня, гняздо, дрэва, ліст, трава, радасць, свята.  Паўтарыце вершы да свята, вясеннія месяцы. Звярніце ўвагу на тое, каб дзеці адказвалі на вашы пытанні на беларускай  мове  і  поўнымі  сказамі.

                        

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.