Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня ”Вясна. Маміна  свята” у групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 5 марта 2021 в 16:25
115 просмотров

      З 1  па 5 сакавіка  ў  группе  інтэграванага  навучання і выхавання   прайшоў  тэматычны  тыдзень пад  назвай “Вясна. Маміна  свята".

     На  працягу  тыдня  дзеці  ўзбагацілі і  папоўнілі  свае  веды  пра  вясну, асаблівасці  надвор’я  ў  вясенні  перыяд. Вучыліся  складаць  апісальны  расказ  пра  вясну, дзе  стараліся  ўжываць  у  маўленні  як  мага  больш  прыкмет  вясны  па-беларуску. Праводзілася работа па ўвядзенню ў актыўны слоўнік дзяцей слоў:  сонца, неба, хмаркі, дождж, снег, птушка, гняздо, дрэва, ліст, радасць, свята  і  інш.  – праз  знаёмства  з  творамі  Я.Коласа “Вясна”, Т. Кляшторнай “На  бярозцы  пад  акном”  і  П. Пранузы       “ Ажылі  прамяні”. На  працягу  тыдня  дзеці  вучыліся  выкарыстоўваць  розную  інтанацыю  пры  выразным  чытанні  вершаў. З  задавальненнем і  стараннасцю рабілі  віншавальную  паштоўку  для  матулі. Завяршыўся  тыдзень  святам, якое  прысвячалася  матулям “Мама – самы  лепшы  сябар”,  дзе  нашы выхаванцы з вялікім  задавальненем  расказвалі  аб  сваіх  матулях  і  бабулях, дарылі  прыемныя  эмоцыі  блізкім  людзям.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.