Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага ”Мая родная мова” у рознаўзроставай групе

Дата: 26 февраля 2021 в 17:05, Обновлено 6 марта 2021 в 11:06
70 просмотров

     Тыдзень у рознаузроставай групе пачаўся з тэмы ”Мая родная мова”. У панядзелак выхавацель чытала дзецям творы Я. Купалы і Я. Коласа. Выхаванцы размаўлялі на беларускай мове, тлумачылі незразумелыя словы, гулялі ў гульню” Дзе чый дом?”.

     У аўторак чыталі казкі “ Як кот звяроў напалохаў”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Каза- Манюка”, “ Піліпка сынок”. Гулялі ў беларускія народныя гульні. Разглядвалі ілюстрацыі да казак.

     У сераду чыталі прыказкі і прымаўкі, вучыліся разумець іх сэнс.  Складалі пазл ”Мая вёска”. Чыталі казкі па жаданню дзяцей.

      Чацвер быў прысвечаны чароўным словам. Знаёміліся з тым, як яны гучаць у размове з дарослымі і сябрамі. Вызначылі калі іх трэба ужываць пры размове і просьбе. Інсцэніравалі казку “ Дзедава рукавічка”.Гулялі ў гульню “ Грушка”.

     У пятніцу выхаванцы малявалі сонейка, слухалі вершы, складалі мазаіку, назіралі за птушкамі, а таксама гулялі ў беларускія народныя гульні. Чыталі казкі, разглядвалі ілюстрацыі да іх і пры дапамозе схем пераказвалі іх.

                        

                        

                        

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.