Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Прайшоў турнір "Канстытуцыя - асноўны закон Рэспублікі Беларусь" для навучэнцаў 8-11 класаў

Дата: 11 марта 2021 в 19:48
140 просмотров

З нагоды Дня Канстытуцыі, які будзе адзначаць наша краіна 15 сакавіка, ва ўстанове адукацыі  прайшоў турнір “Канстытуцыя – асноўны закон Рэспублікі Беларусь”.  Самыя знаходлівыя, дасціпныя навучэнцы 8-11 класаў сабраліся разам, каб замацаваць і пашырыць веды  пра канстытуцыйныя асновы  Рэспублікі Беларусь. Удзельнічаючы ў турніры, падлеткі паказалі не толькі свае інтэлектуальныя здольнасці і ўменне працаваць дружна і зладжана ў камандзе, але і выказалі паважлівыя адносіны да законаў і сімвалаў сваёй дзяржавы. Падчас мерапрыемства было зазначана, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ўвабрала ў сябе лепшы вопыт сучаснай законатворчасці. Навучэнцы падкрэслілі важнае значэнне Канстытуцыі для жыцця грамадства і дзяржавы.

Бібліятэкар Сіўко А.І. прэзентавала тэматычную выставу кніг “І абавязак наш, і права ў дакуменце тым жывуць: закон адзіны для дзяржавы, што Канстытуцыяй завуць”.

Ад нас, грамадзян Рэспублікі Беларусь, залежыць, якой будзе наша краіна, яе будучыня. Калі мы будзем жыць па законах дзяржавы, выконваць абавязкі, ускладзеныя на нас Канстытуцыяй, тым самым мы зробім Беларусь моцнай і квітнеючай дзяржавай. І беларусы будуць шчаслівымі грамадзянамі ў сваёй краіне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.