Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Мы - грамадзяне мірнай і стваральнай краіны

Дата: 15 марта 2021 в 15:31, Обновлено 15 марта 2021 в 15:46
137 просмотров

На базе школьнай бібліятэкі для навучэнцаў 8 класа прайшло мерапрыемства “Мы  – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны”, прысвечанае Дню  Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства віншавалі навучэнцаў Марчанка С. і Папроцкую П., якія ў святочны атрымалі выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Падлеткі  дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, калі ўручаецца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэта момант пераходу да дарослага жыцця. Уручаючы пашпарт, дзяржава прызнае, што чалавек можа ўдзельнічаць у жыцці грамадства: працаваць, прымаць самастойна рашэнні і несці за іх адказнасць. Навучэнцы пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Жынко Т.В. і бібліятэкара Сіўко А.І. зрабілі экскурс у гісторыю стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Былі ўзноўлены структурныя раздзелы дакумента. У час інтэрв’ю з бібліятэкарам можна было атрымаць адказы на пытанні, якія датычыліся гісторыі нашай дзяржавы, яе эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Навучэнцы падкрэслілі свой уклад у развіццё нашай краіны – гэта добрая вучоба, прыкладныя паводзіны і актыўная грамадзянская пазіцыя. Мы ганарымся тым, што з’яўляемся грамадзянамі мірнай і стваральнай краіны – Рэспублікі Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.