Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны ўрок "Выбар ёсць - ён за табою" (у рамках абласной акцыі "Маршрут бяспекі для навучэнскай моладзі")

Дата: 19 марта 2021 в 15:08
79 просмотров

Здаровым быць – здорава! Кожны чалавек, ад малога да вялікага, павінен ведаць, што значыць быць здаровым і што для гэтага патрэбна рабіць. Прырода стварыла чалавека для доўгага і шчаслівага жыцця. Аднак, шэраг звычак, якія чалавек пачынае набываць яшчэ ў школьныя гады і ад якіх не можа пазбавіцца на працягу ўсяго жыцця, сурёзна шкодзяць яго здароўю.

У рамках абласной акцыі “Маршрут бяспекі для навучэнскай моладзі”, 19 сакавіка для навучэнцаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прайшоў адзіны ўрок “Выбар ёсць – ён за табою!” Дадзенае мерапрыемства накіравана на прафілактыку шкодных залежнасцяў і прапаганду актыўнага ладу жыцця. Не заўсёды навучэнец сам можа забяспечыць сабе правільны спосаб жыццядзейнасці. Задача педагогаў – дапамагчы падлетку выпрацаваць і ўмацаваць мэтазгодныя для яго ўзросту гігіенічныя навыкі і звычкі, усвядомленае стаўленне да здароўя, асабістай і грамадскай бяспекі. У ходзе абмеркавання рабяты называлі складнікі, якія неабходныя для таго, каб быць здаровым. У выніку меркаванне ўсіх супала, што паняцце здаровы лад жыцця” – вельмі шырокае: гэта і рацыянальнае харчаванне, пераадоленне шкодных звычак, захаванне асабістай гігіены, высокая рухальная актыўнасць, спрыяльны псіхалагічны клімат.

Здароўе чалавекагэта галоўная каштоўнасць у жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.