Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "Сям'я" пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 15 па 19 сакавіка

Дата: 12 марта 2021 в 16:22
103 просмотра

Тэма  тыдня: "СЯМ’Я"

   На  гэтым  тыдні  мы  будзем  весці  размову  пра  сям’ю,   аб  членах  сям’і  і  іх  абавязках, аб  адносінах  у  сям’і, значэнні  сям’і  ў жыцці  чалавека.

   Дзеці  старэйшага  ўзросту  будуць  вучыцца  складаць апісальнае  апавяданне  пра  родных, перадаючы характэрныя  асаблівасці  знешняга  выгляду  і  характару  з дапамогай  прыметнікаў.

   Дзеці  сярэдняга  ўзросту  даведаюцца  навошта чалавеку  прозвішча,  адкуль  імя  па  бацьку  і  якое значэнне  мае  сям’я  ў  жыцці  кожнага   чалавека.

   Дзеці  з  цяжкімі  парушэннямі  маўлення  працягнуць узгадняць  прыметнікі  з  назоўнікамі  ў  родзе.

                            Паважаныя бацькі!

   У  вячэрні  час  разам  з  дзецьмі  разгледзьце сямейныя  фотаздымкі, раскажыце  дзецям  аб сваяках выкарыстоўваючы  іх. Звярніце  ўвагу  дзяцей  на  тое, як  трэба  сябе  паводзіць  са старэйшымі  членамі  сям’і.

   Паўтарыце  дома  словы: старэйшы, малодшы. Папрасіце, каб  дзеці  растлумачылі  вам, як  яны  разумеюць  значэнне  гэтых  слоў.

                               

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.