Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень "Вясна. Пералётныя    птушкі" пройдзе ў групе інтэграванага навучання і выхавання з 22 па 26 сакавіка

Дата: 19 марта 2021 в 16:19, Обновлено 30 марта 2021 в 11:27
112 просмотров

Тэма  тыдня:    "Вясна. Пералётныя    птушкі".

   На  гэтым  тыдні  мы  будзем  весці  размову  пра  асаблівасці  надвор’я   ў пачатку  вясны  і  змены  ў  жывой  і  нежывой  прыродзе, пра  пералётных  птушак.  

   Дзеці  старэйшага  ўзросту  будуць  вучыцца  складаць апісальнае  апавяданне  пра  птушак, перадаючы характэрныя  асаблівасці  знешняга  выгляду  і  характару  з дапамогай  схем.

   Дзеці  сярэдняга  ўзросту  даведаюцца  аб  тым, чаму  некаторыя  птушкі  называюцца  пералётнымі; замацуюць  назвы  пералётных  птушак; пашыраць  веды  пра  асаблівасці  жыцця  птушак  з  наступленнем  вясны.

   Дзеці  з  цяжкімі  парушэннямі  маўлення  працягнуць узгадняць  прыметнікі  з  назоўнікамі  ў  родзе, будуць  вучыцца  ўжываць  прыназоўнік  “у”.

                      Паважаныя бацькі!

   У  вячэрні  час   разам  з  дзецьмі  паўтарыце  верш  Я.Коласа  “Вясна", назвы  вясенніх  месяцаў  і  поры  года  ў  пэўнай  паслядоўнасці. Паўтарыце прымаўку: ”Жаваронак  прылятае  на  праталіну, шпак – на прагаліну, жораў – з  цяплом, ластаўка – з  лістом". Папрасіце каб  дзеці  растлумачылі  вам, як  яны  разумеюць  значэнне  гэтых  слоў.

                     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.