Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Вынікі тэматычнага "Вуліца, дарога, святлафора" у рознаўзроставай групе

Дата: 26 марта 2021 в 16:25
116 просмотров

З 22 па 26 сакавіка  ў рознаўзроставай групе  прайшоў тэматычны  тыдзень пад назвай “Вуліца, дарога, святлафор”.

     Выхаванцы 2-га малодшага ўзросту знаёміліся з транспартам, які ездзіць па вуліцах горада і вёскі, правіламі дарожнага руху, святлафорам. Выхаванцы ўдасканалілі ўяўленні аб працы шафёра, частках машыны.  Вучыліся распазнаваць пасажырскі і грузавы транспарт,  састаўлялі сказы па малюнках. Выхаванцы  вызначылі, якое значэнне мае транспарт для чалавека. Гутарылі пра транспарт, назіралі за ім на вуліцах нашай вёскі. Рабяты пазнаёміліся з новымі словамі,  узбагацілі слоўнік новымі словамі,  вучыліся ўзгадняць  назоўнікі з прыметнікамі,  замацавалі ў актыўным  слоўніку слова "транспарт".

     Выхаванцы 1-га малодшага ўзросту вывучалі правілы паводзін на вуліцы, узнаўлялі  веды пра транспарт. Праводзілі гутаркі на тэму тыдня. Назіралі за машынай, якая прывозіць прадукты, а таксама за смеццевозам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.