Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі тэматычнага тыдня ”Планета Зямля. Космас” у групе інтэграванага навучання і выхавання

Дата: 16 апреля 2021 в 12:42, Обновлено 30 апреля 2021 в 13:25
146 просмотров

      З 12 па 1красавіка ў групе інэграванага навучання і выхавання прайшоў тыдзень пад назвай ”Планета Зямля. Космас”. На працягу тыдня вяліся размовы пра планету  Зямля  і  Космас. Падчас гутарак  па  тэме  дзеці расшырылі элементарныя астранамічныя  паняцці, вучыліся  разважаць  пра  знешні  выгляд  і  асноўныя  рысы  касманаўта. Здзейснілі  палёт  у  "космас", дзе  вучыліся вызначаць  месцазнаходжанне  касмічных  аб’ектаў, а затым  удасканальвалі  свае  творчыя  здольнасці, малюючы  нашу  планету  ў  касмічнай  прасторы. У  гутарках  аб  нашай  планеце  вучыліся  вызначаць  асноўныя яе часткі (суша – пустыня, горы, лес; водная  частка – возера, рака, мора, акіян; полюсы, экватар). З гэтай жа мэтай праводзілася гульня  “Зямля – космас", дзе  выхаванцы  практыкаваліся  ў  вызначэнні  прыналежнасці  аб’екта  да  Зямлі  ці  Космаса. З  захапленнем  дзеці  слухалі  расказ  выхавальніка  аб  касмічнай  прасторы,  якая  не  да  канца  вывучана  чалавекам, а  даследуюць  яе  спецыяльна  падрыхтаваныя  людзі – касманаўты  і  што  для  гэтага  неабходна  праходзіць  спецыяльную  падрыхтоўку. Даведаліся  аб  беларускіх  касманаўтах (Пётр  Клімук, Уладзімір  Кавалёнак, Алег  Навіцкі ).  Разважалі  на  тэму “Планета – наш  дом", дзе  дзеці выказвалі  свае  думкі  і   абмяркоўвалі  такія  пытанні: "Чаму  на  Зямлі  нам  добра  жывецца?", "Што  здарылася б, кали прапала  Сонца?", "Чым  адрозніваецца  наша  Зямля  ад іншых  планет  Сонечнай  сістэмы?" і  інш. Затым  выказвалі  свае  меркаванні  аб  неабходнасці  аховы  акружаючага  асяроддзя  і  зберажэння  прыроднага  багацця  Зямлі. Актыўны  ўдзел  прынімалі  дзеці  ў  рухальных  гульнях “Касманаўты", “Знайдзі  сваё  месца  ў  касмічным  караблі", "Дзень  і  ноч".

                          

                          

                          

                          

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.