Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Вынікі тэматычнага ”Уласцівасці і якасці матэрыялаў” у рознаўзроставай групе

Дата: 16 апреля 2021 в 13:50, Обновлено 30 апреля 2021 в 14:15
141 просмотр

     З 8 па 16 красавіка ў рознаўзроставай групе прайшоў тыдзень пад назвай "Уласцівасці і якасці матэрыялаў". 

     Выхаванцы даведаліся пра тканіну, паперу, шкло і дрэва. У час вывучэння гэтых матэрыялаў вызначылі іх якасці і ўласцівасці. У час нерэгламентаванай дзейнасці, правялі эксперымент "Уласцівасці тканіны і паперы", вызначылі і зрабілі выснову, што тканіна рвецца цяжка, не мнецца, яе можна сшыць, а папера рвецца, мнецца, хутка намакае і  яе можна склеіць. Вызначылі, што са шкла робяць посуд, вокны, вазы і іншыя прадметы. Узгадалі, што бывае драўлянае: посуд, цацкі, мэбля, дамы і г.д. На гульні-занятку па адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення" выхаванцы вучыліся класіфікаваць прадметы па ўласцівасці і якасці, адказвалі на пытанні выхавацеля па тэме, а таксама вучыліся правільна вымаўляць словы-назвы. Дзеці апісвалі прадметы зробленыя з гэтых матэрыялаў, вучыліся састаўляць расказы. Разглядвалі розныя віды тканіны і выказвалі свае меркаванні наконт таго, якое адзенне можна пашыць з гэтага матэрыялу. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.